Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

6 "Першая малодшая група № 1"

Групу наведваюць 14 выхаванцаў.

Зусім нядаўна мы казалі аб космасе, нашай Сонечнай сістэме, планетах, а ўчора звярнулі сваю ўвагу на нашу родную планету, наш агульны дом. Мы з дзецьмі гутарылі аб нашай цудоўнай планеце, яе прыгажосці і разнастайнасці прыродных з'яў, а таксама аб праблемах, якія стаяць перад ёй і пагражаюць жыццю і бяспецы планеты; аб тым, што ўсім нам трэба клапаціцца аб сваім агульным доме, берагчы і абараняць яго.
Як гэта было, глядзіце фотаальбом

23 апреля 2024 в 20:01 | Чехович Е. Л. | нет комментариев

Восень у самым разгары. Прырода змяняецца, нібы ў казцы. Быццам чараўнік прайшоўся па ёй. Такая прыгажосць - багаты матэрыял для стварэння дзівосных вырабаў з прыроднага матэрыялу. Выхаванцы нашай групы сумесна з бацькамі стваралі незвычайныя рабаты. Глядзіце наш фотаальбом.

5 октября 2022 в 21:15 | Чехович Е. Л. | нет комментариев

Лета - той час, калі дзецям больш за ўсё хочацца пабегаць, прыдумаць новыя актыўныя гульні, назіраць за тым, што іх акружае. Лета - гэта час, калі дзіця праводзіць больш часу на вуліцы. Для гэтага неабходна сачыць за тым, каб адзенне для летніх прагулак, заняткаў на свежым паветры адпавядала пагодным умовам і было камфортным для дзіцяці. Чым жа неабходна кіравацца пры яе пакупцы? Цяпер мы пагаворым аб тым, якое адзенне пераважней для дзіцяці летам.
Сярод мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне здароўя і паляпшэнне фізічнага развіцця дзіцяці, немалаважным з'яўляецца захаванне гігіенічных патрабаванняў да яго адзення.

Каб дзеці былі адпачылымі, здаровымі і жывымі, трэба памятаць шэраг правіл і ўмоў пры арганізацыі іх адпачынку з бацькамі, сваякамі, сябрамі (на дачы ці ў вёсцы ў бабулі)

Напярэдадні дня 8 сакавіка выхаванцы нашай групы віншавалі сваіх мам, бабуляў са святам. На ранішніку дзеці расказвалі вершы аб вясне, спявалі песні пра маму, бубулю, выконвалі танцы, гулялі у гульні. Напрыканцы свята маляты уручылі мамам падарункі, якія зрабілі сваімі рукамі. Як праходзіла свята глядзіце наш фотаальбом.

Па магчымасці, выкарыстоўваць афіцыйныя пераправы і не перасякаць вадаём у тых месцах, дзе гэта забаронена.
Нельга выходзіць на лёд, які нядосыць трывалы і/ці яшчэ не паспеў канчаткова змерзнуць.
Забараняецца выходзіць на лёд у цёмны час сутак, а таксама калі бачнасць абцяжарана (снегапад, дождж, туман). Падчас багатых ападкаў ці ўначы проста не зможаце ўбачыць, што ў вас пад нагамі, і правільна ацаніць сітуацыю.
Нельга збірацца групай з некалькіх чалавек на адным участку лёду.
Не перапраўляцца праз вадаём нецвярозым. Будучы нецвярозым, чалавек не паводзіць сябе асцярожна, і пачуццё самазахавання ў яго прытуплена.

28 января 2022 в 13:20 | Чехович Е. Л. | нет комментариев

З надыходам снежнай зімы на горках можна назіраць сапраўдны аншлаг. Каб вясёлыя выхадныя не скончыліся прыёмам у ўрача-траўматолага, нагадваем бацькам аб базавых правілах бяспекі. Галоўная роля ў бяспецы дзяцей адводзіцца дарослым, якія павінны навучыць дзіця правілам паводзін. Каб адпачынак быў не толькі прыемным, але і бяспечным, варта уважліва ставіцца да выбару горкі і сродкаў для катання, якіх выпускаецца зараз велізарная колькасць.

28 января 2022 в 12:07 | Чехович Е. Л. | нет комментариев
Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.