Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Што пачытаць дзецям?

Дата: 22 октября 2019 в 11:26, Обновлено 31 января 2022 в 17:30
Автор: Дундо О. И.

Шчырая, лагодная, мова наша родная...

       Так мы кажам пра нашу беларускую мову. Менавіта з малога ўзросту трэба клапаціцца аб тым, каб дзіця чула добры ўзор маўлення дарослых на ёй. А яшчэ добрым дапаможнікам у справе далучэння дашкалят да беларускай мовы будуць знакамітыя беларускія часопісы  і мастацкая літаратура:

      http://www.veselka.by/ "Вясёлка"  - цудоўны часопiс для дзяцей i iх бацькоў,

         http://www.veselka.by/?page_id=4543    "Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

        

          

       http://kazki.by/

Гэта таксама цудоўная крыніца далучэння дзетак да вытокаў роднай мовы праз казкі. Сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых. Вельмі важна Ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, што і аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайта.

          http://www.dzietki.org/

"Нашыя дзеткi" - гэта вельмi цiкавы партал для бацькоў -беларусаў. Тут Вы таксама знойдзеце парады на тэмы выхавання, хатняга навучання беларускай мове, бібліятэку дзіцячай беларускай літаратуры і мульцімедыйныя матэрыялы.

        http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

 Наверх

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.