МІНІ-МУЗЕЙ “БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА” ЗАПРАШАЕ…
Мэта яе абсталявання ў памяшкнні ўстановы адукацыі: стварыць умовы для “пагружэння” дзяцей дашкольнага ўзросту ў атмасферу сялянскага побыту.
Экспазіцыя міні-музея складаецца з некалькіх частак:
- “Печ (бабін куток)”
- “Рамёствы (вырабы з гліны, лазы і саломкі)”
- “Апачывальня (спальны куток)”
- “Покуць (чырвоны кут)”
- “Прасніца (вышыўка і ткацтва)”
- “Беларускі народны касцюм”
- “Лялькі-абярэгі”
У ёй размешчаны рэчы побыту беларускага народа: посуд (гляк, збан, драўляная лыжка, чыгун, таўкачык і г.д.), прылады працы (качалка, прас, кош, вілы, прасніца і г.д.), адзенне і абутак і шмат іншага.
Кожная рэч павінна мець “пашпарт”, у якім адлюстроўваецца яе назва, яе ўладальнік, месца паходжання, даецца апісанне знешняга выгляду і яго прызначэнне. Ёсць магчымасць параўнаць сучасныя прадметы з тымі, якімі карысталіся нашы продкі ў старажытнасці.
У хатцы “жывуць” казачныя персанажы, якія заўсёды чакаюць гасцей. Беларускамоўная лялька Паўлінка раскажа вам, як жылі людзі ў старажытнасці; хлопчык Несцерка пагуляе з вамі ў народныя гульні; Дзед-Барадзед раскажа вам цікавую чароўную казку; а лялькам з паперы Ясю і Яніне вы дапаможаце стварыць святочныя касцюмы.
Дзеці дашкольнага ўзросту могуць паспрабаваць сябе ў якасці экскурсаводаў. Умовы беларускай хаткі даюць магчымасць педагогу планаваць наступную дзейнасць:
- арганізацыю заняткаў і розных відаў дзіцячай дзейнасці (экскурсіі, гутаркі, гульні і іншае);
- арганізацыю святаў і забаў і іншае.
Глядзіце наш фотаальбом:
<font face="comic sans ms, cursive"> </font>Тэматычная выстава “Беларускія народныя рамёствы. Праца і побыт беларусаў”
Тыдзень беларускай культуры. Падарожжа ў міні-музей "Беларуская хатка"