Беларускія народныя гульні – рухавыя. Яны вызначаюцца багаццем разнастайных уздзеянняў на арганізм дзяцей, фарміруюць у іх неабходныя фізічныя навыкі: ўдасканальваюць навыкі бегу, хадзьбы, скачкі, практыкуюць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі; развіваюць спрыт, хуткасць, настойлівасць; выхоўваюць пачуццё павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццё калектывізму, узаемадапамогі. Народныя гульні з’яўляюцца асновай для фарміравання ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці і цікавасці да гісторыі і культуры свайго народа, садзейнічаюць працэсу разумення і авалодвання беларускай мовай, выкарыстанню трапных выразаў у паўсядзённым жыцці.
Першая малодшая група:
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ: "Заiнька", "Прэла-гарэла", "Маша", "Лясь-лясь, уцякай" и др.
Заінька
Мэта: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.
Апісанне гульні: дзеці бяруцца за рукі і ўтвараюць круг. У сярэдзіне — заінька. Усе спяваюць:
Заінька бялюсенькі,
Заінька шарусенькі!
Праскачы у дзірачку
Ды не пабі спіначку!
На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць і хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з іх.
Пасля гэтага дзеці спяваюць далей:
Заінька, павярніся,
Шэранькі, павярніся!
Тупні ножкай, паскачы
Ды ў далоні запляшчы!
Пры заканчэнні песні ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей і хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю заінькі.
Правілы гульні: пры пабліжэнні заінькі ігракі павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.
Лясь, лясь, уцякай!
Мэта: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы тэмп і напрамак. Развіваць спрыт, хуткасць.
Апісанне гульні: дзеці ходзяць па пляцоўцы, збіраюць кветкі, плятуць вянкі. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, яны стаяць у баку на некаторай адлегласці ад дзяцей. На словы:
Лясь, лясь, уцякай!
Цябе коні стопчуць.
А я коней не баюся
Па дарозе пракачуся.
дзеці ўцякаюць, конікі скачуць на палачцы і імкнуцца дагнаць іх.
Пры паўторы гульні дзеці і конікі мяняюцца ролямі.
Правілы гульні: уцякаць патрэбна толькі пасля слова «пакачуся», ігрок, якога дагоніць конік, часова выбывае з гульні.
Прэла-гарэла
Мэта: садзейнічае развіццю ўвагі, назіральнасці, інтуіцыі.
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Інвентар: набор невялікіх прадметаў (рознакаляровыя кубікі, шышкі).
Апiсанне гульні: вядучы ў розных месцах хавае прадметы, гаворачы пры гэтым:
Прэла-гарэла,
За мора ляцела,
А як прыляцела,
Дык недзе і села.
Хто першы знойдзе,
Той сабе возьме!
Пасля гэтых слоў усе разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя прадметы.
Хто знойдзе больш за усіх, той і выйграў.
Гульцы пачынаюць шукаць прадметы толькі пасля таго, як сказаны ўсе словы.
У той час, калі вядучы хавае прадметы, усе павінны стаяць спіной да яго з заплюшчанымі вачыма.
Другая малодшая група:
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ: "Грушка", "Вожык i мышы", "Надзейка", "Адгадай, чый галасок" и др.
Грушка
Мэта: ўдасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентавацца ў наваколле.
Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяўчынка ці хлопчык. Гэта і ёсць «грушка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол грушкі і спяваюць:
Мы пасадзім грушку усе, усе,
Няхай наша грушка расце, расце.
Вырасці ты, грушка, вось такой вышыні,
Распусціся, грушка, вось такой шырыні!
Расці, расці, грушка, ды у добры час.
Маленькая (iмя) паскачы для нас.
А ўжо наша грушка распусцілася,
А наша (iмя) зажурылася.
А мы тую грушку весяліць будзем.
І ад нашай грушкі уцякаць будзем.
Правiлы гульнi: на апошнія два словы дзеці разбягаюцца, а “грушка” ловіць.Дзеці павінны выконваць танцавальныя рухі па зместу песні.
Вожык і мышы
Мэта: развіваць слухавую увагу, пачуццё мовы, уменне карыстацца рознай сілай голасу, цікавасць да беларускай спадчыны.
Апiсанне гульнi: па лічылцы выбіраюцца “вожык” і “мышы” (2-3). Астатнія дзеці становяцца ў кола і ідуць управа, а “вожык” ідзе ўлева. “Мышы” знаходзяцца па-за колам. Дзеці прыгаворваюць:
Бяжыць вожык – тупу-туп!
Сам калючы, востры зуб!
Вожык, вожык, ты куды?
Ад якой бяжыш бяды?
Спыняюцца. Прагаворваюць цішэй:
Вожык ножкамі туп-туп!
Вожык вочкамі луп-луп!
Навакол пануе ціш,
Вожык чуе ў лісці мыш.
“Вожык” ходзіць у коле, прыслухоўваецца. Дзеці гучна кажуць:
Бяжы, бяжы, вожык!
Не шкадуй ты ножак!
Ты лаві сабе мышэй,
Не чапай другіх дзяцей!
Правiлы гульнi: вымавіўшы апошнія словы, дзеці падымаюць у двух месцах рукі, утвараючы “вароты”. Вожык выбягае праз іх, пры гэтым стараецца злавіць каго-небудзь з “мышэй”. Тыя бегаюць дзе хочуць, пралазяць пад рукамі дзяцей. “Вожык” можа трапіць у кола толькі праз “вароты”.
Адгадай, чый галасок
Мэта: развіваць увагу на слых, памяць.
Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з ігракоў становіцца пасярэдзіне яго і закрывае вочы. Дзеці гавораць:
Сталі ў круг, і – раз! два! тры!
Павярнуліся, сябры!
На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе і спяваюць:
А як скажам — скок, скок, скок...
Словы «скок, скок, скок» — спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.
Адгадай, чый галасок?
Гэтыя словы спяваюць усе дзеці.
Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок», Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.
Правілы гульні: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыць
Сярэдняя група:
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ: "Птушкi ляцяць", "Мак", "Сонейка", "Шэры кот", "Браднiк", "Вартаўнiк", "Хворы верабей", "Мароз", "Вузельчык", "Агароднiк", "Што робiш?", "У хованкi", "Млын", "Дзядуля-ражок", "Свабоднае месца", "Сляпы музыкант", "Чараўнiк", "Схавай рукi!", "Нос, нос, нос, лоб" и др.
Што робіш?
Мэта: развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Выпрацоўваць каардынацыю рухаў.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць гаспадыню і, стаўшы ў круг, рысуюць вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзіць ігракоў, задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена і г.д. Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку і ўвесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца ў сярэдзіне круга і гаворыць:
- А цяпер будзем усе забіваць цвікі!
Праз некаторы час яна загадвае ім пілаваць, затым стругаць і г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што загадвае гаспадыня. Даўшы некалькі заданняў, гаспадыня паказвае прутком на аднаго з ігракоў і нечакана пытаецца: «Што робіш?».
Iгрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні, пасля чаго гаспадыня дае ўсім новыя заданні. Перамагае той, хто ні разу не памыліўся.
Правілы гульні: на пытанне: «Што робіш?» - ігрок павінен назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні. Калі ігрок памыліўся, ён павінен адгадаць загадку, якую яму загадваюць.
Нос, нос, нос, лоб
Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, увагу.
Апісанне гульні: ігракі ўтвараюць круг, пасярэдзіне вядучы. Ён кажа: «Нос, нос, нос, лоб».На тры першых словы вядучы трымаецца за нос, а пры чацвёртым замест ілба ён дакранаецца рукой да другой часткі галавы. Ігракі павінны рабіць усё, як гаворыць, а не як робіць вядучы, і не даць сябе зблытаць. Хто памыліўся – выбывае з гульні.
Правілы гульні: дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую пазывае вядучы.
Шэры кот
Мэта: удасканальваць навыкі хадзьбы і бегу ў калоне. Выхоўваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць ката па лічылцы:
Раз, два, тры, чатыры
Ката грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.
Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом і мышамі ідзе размова:
— Ёсць мышы ў стозе?
— Ёсць!
— Баяцца ката?
— Не!
— А я, катафей, разганю ўсіх мышэй!
Мышы разбягаюцца, кот іх ловіць.
Правілы гульні: дзеці павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «...разганю ўсіх мышэй» і вымаўляць тэкст павінны дакладна, зразумела.
Старэйшая група:
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ: "Замарожаныя", "Блiн гарыць", "Лыка", "Пераскоч гару", "Каза", "Браднiк", "Iванка", "У зайца", "Садзi лянок", "Мянькi", "Рэдзька", "Вядзьмар", "Кулюкушкi", "Шавец", "Падсякалка", "Мяч у домiку", "У фарбы", "У млын", "Пляцень", "Змяя", "Гарачае месца", "Штандар, стой!", "Гусi-лебедзi i воўк", "Церамок" и др.
Фарбы
Мэта: практыкаваць у бегу з лоўляй і выкрутамі, развіваць памяць, кемлівасць.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў і адгадчыка Несцерку. Усе астатнія дзеці — фарбы.
Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар і фарбы ціхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або яны выбіраюць самі. Кожны з тых, хто гуляе, выбірае сабе які-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы і г.д.). Гаспадар павінен добра запомніць, хто якая фарба.
Калі назвы дадзены, фарбы і гаспадар прысядаюць на кукішкі і робяць выгляд, што засынаюць.
Тут да фарбаў падыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой і гаворыць:
- Стук-стук!
Гаспадар прачынаецца і пытаецца:
- Хто тут?
- Несцерка!
- Чаго прыйшоў?
- Па фарбу?
- Па якую?
Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:
- Па сінюю!
Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаворыць:
- Такой фарбы ў нас няма!
А ўсе фарбы пляскаюць у ладкі і прыгаворваюць:
Пайдзі за сіненькі лясок,
Знайдзі сіні чабаток.
Панасі, панасі!
I нам прынясі!
Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзіць убок, потым вяртаецца і працягвае з гаспадаром ранейшую гутарку:
- Стук-стук!
- Хто там?
- Несцерка!
- Чаго прыйшоў?
- Па фарбу!
- Па якую?
- Па белую!
Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:
- Есць белая фарба, бяры яе!
«Фарба» ўцякае, а Несцерка яго ловіць.
Правілы гульні: дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца, злоўленая фарба наступны раз у гульні ўдзел не прымае.
Запляціся, пляцень!
Якія граюць дзеляцца на дзве роўныя па сілах каманды — зайцы і тын. Малююць дзве паралельныя лініі — калідор шырыней 10— 15 см. Гульцы-тын, узяўшыся за рукі, становяцца ў цэнтры калідора, а зайцы — на адным з канцоў пляцоўкі. Дзеці-плот чытаюць:
Заяц, заяц не хадзі,
Ў гародзе не блудзі!
Пляцень, заплятайся,
Зайцы лезуць, спасайся!
Пры апошнім слове зайцы бягуць да плетню і імкнуцца разарваць яго ці праскочыць пад рукамі гульцоў. Зайцы, якія праскочылі, збіраюцца на іншым канцы калідора, а тым, каго затрымалі, кажуць: «Ідзі назад, у лес, асінку пагрызі!» І яны выбываюць з гульні. Дзеці-плот паварочваюцца тварам да зайцам і чытаюць:
У лес заяц паскакаў,
Нас пляцень уратаваў.
Гульня паўтараецца, пакуль не переловят ўсіх зайцоў. Пасля гэтага мяняюцца ролямі. Правілы гульні. Перамагае тая група, якая переловит ўсіх зайцоў пры меншай колькасці запеваў.