Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

ЗАПРАШАЕМ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У ГРОДЗЕНСКІМ АБЛАСНЫМ ДЫКТАНЦЕ

Дата: 20 февраля 2023 в 15:28
Автор: Дундо О. И.
65 просмотров

21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў па беларускай мове прапануем прыняць удзел у Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзел у дыктанце – дабраахвотны.

Удзельнікі – педагагічныя работнікі, бацькі вучняў і дарослае насельніцтва.

Перыяд для напісання дыктанта – 21 лютага 2023 года ў зручны для ўдзельнікаў час, з 8.30 да 17.00; пасля напісання арганізуецца самаправерка па ўзоры.

Тэкст і бланкі для напісання можна спампаваць на сайце галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі” 21.02.2023 з 8.30.

Неабходна пасля напісання дыктанта (21.02.2023г.) фотасправаздачы і інфармацыю аб колькасці ўдзельнікаў  выслаць у аддзел адукацыі для размяшчэння на сайце. Таксама чакаем інфармацыю аб святкананні Міжнароднага дня роднай мовы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.