НОВОСТИ ОРГАНИЗАЦИИ 6 "Першая малодшая група № 1"
Небяспека - цэнтральнае паняцце бяспекі жыццядзейнасці, яна носіць схаваны характар. Прыкметамі, якія вызначаюць небяспеку, з'яўляюцца:
- пагроза для жыцця,
- магчымасць нанясення шкоды здароўю,
- парушэнне умоў нармальнага функцыянавання органаў і сістэм чалавека.
У цёмны час сутак пешаходы і веласіпедысты схільныя падвойнаму рызыку стаць ахвярай дарожна-транспартнага здарэння.
Грып - вострая рэспіраторная вірусная
інфекцыя, якая мае сусветнае распаўсюджванне, паражае ўсе ўзроставыя групы
людзей.
Лета — цудоўная пара для таго, каб атрымаць зарад бадзёрасці на ўвесь год. Бацькі загадзя клапоцяцца аб тым, дзе і як дзіця будзе праводзіць лета. Лепшы варыянт — адправіць малога ў вёску да родных або паехаць усёй сям’ёй на мора. Але не ва ўсіх ёсць такая магчымасць. Многія дзеці праводзяць лета ў дзіцячым садку. У нашай дашкольнай установе створаны бяспечныя і спрыяльныя ўмовы для эфектыўнай аздараўленчай і адукацыйнай работы з выхаванцамі.
Вялiкдзень - адзiн з самых светлых i доўгачаканых святаў года. Учора дзеці нашай групы знаёміліся з народнымі сімваламі і традыцыямі святкавання Вялікадня. Шмат весялосці і радасці прынеслі дзецям гульні з яйкамі.
Шарык
У мяне ёсць шарык
— Жоўты, як ліхтарык. (Пальцы ў кулак.)
На яго з усіх бакоў
Шмат сядае матылькоў. (Махі рукамі, якія ляжаць адна на адной.)
Хочуць сесці на мой шарык
Цёця муха і камарык. (Пальцы адной рукі сабраны ў кулак, пальцы другой — дакранаюцца да яго.)
Сяду на яго сама… (На кулак кладзецца далонь.)
Бах! — і шарыка няма. (Пальцы распрамляюцца.)
А. Хадановіч
Гэта я
Дзеці паказваюць часткі цела і выконваюць рухі ў адпаведнасці з тэкстам.
Гэта вочкі. Вось, вось.
Гэта вушкі. Вось, вось.
Гэта нос, гэта рот.
Там спінка. Тут жывот.
Гэта ручкі. Плясь-плясь.
Гэта ножкі. Топ-топ.
Ох! Стаміліся, выціраем лоб!
Мае пальцы
Пальцы ў хованкі гулялі (Згінаюць і разгінаюць пальцы.)
І галоўкі ўсе схавалі. (Збіраюць пальцы ў кулак.)
Раз, два, тры, Раз, два, тры. Дзе галоўкі? (Паварочваюць кулакі ў бакі.)
Вось яны! (Паказваюць пальцы.)
Каўбаскі
Пяць смачненькіх каўбасак (Паказваюць пяць пальцаў.)
У краме мы купілі. Адна каўбаска ўпала, (Пляскаюць у далоні.)
І стала іх чатыры. Каўбасак ўжо чатыры, (Паказваюць чатыры пальцы.)
Падсмажым іх, сябры! Адну схапіў сабачка, (Гаўкаюць.)
І засталіся тры. Тры смачныя каўбаскі (Паказваюць тры пальцы.)
Ляжалі на стале. Адну пагрызла мышка, (Пішчаць.)
І засталіся дзве. Дзве смачныя каўбаскі (Паказваюць два пальцы.)
Ляжалі ля вакна. Адну сцягнула котка, (Мяўкаюць.)
Каўбаска ўжо адна. Апошняя каўбаска (Паказваюць адзін палец.)
Сказала нам з табой: «Хутчэй мяне з’ядайце, Мне сумна тут адной!» (Гладзяць жывот.)
Паляванне ў ванне
Я іду на паляванне:
Паляванне будзе ў ванне. (Пальцамі «крочаць» па стале альбо па каленях.)
Там жывуць гумовы морж,
Рыба-кіт і рыба-ёрш. Ёсць кальмары і дэльфіны,
І пінгвіны быць павінны!
Чарапах, вядома ж, тры. І бабры, мае сябры. (Загінаюць па аднаму пальцу.)
Эй вы там, хавайце пыскі!
Будзе мокра, будуць пырскі! (Пальцы «хаваюць» у кулак.)
А. Хадановіч
Павесім ручнік
«Стукай-грукай, малаток!»
— Напявае Петрусёк.
У сцяну забіў ён цвік («Забiваюць цвiк» то правай, то левай рукой.)
І павесiў свой ручнiк. (Дзвюма рукамi «вешаюць» на цвiк ручнiк.)
Грыбы
Мчыць машына, дым з трубы — (Пальцы «крочаць» па стале.)
З дзедам едзем у грыбы. (Далонямі робяць літару Т.)
Шмат грыбоў, што ёсць у лесе, (Пальцамі разводзяць у бакі.)
У маё вядзёрка ўлезе. (Дзвюма рукамі робяць «вядзёрка».)
Адыходжу крок ад сцежкі, (Пальцамі датыкаюцца да стала.)
Мне насустрач — сыраежкі.
Я бяру адну і дзве, І яшчэ адна ў траве.
Назбіраю шмат грыбоў, (Па чарзе загінаюць пальцы.)
У мяне да іх любоў. (Рукі прыціскаюць да грудзей.)
А. Хадановіч
Семя
На далонь маю Малое
Легла Семя ільняное.
Як пясчынка Ўсё адно.
Ды сапраўдны скарб Яно. (Пальцамі па чарзе дакранаюцца да далоні.)
Бо схаваны ў ім — Ці чулі? — (Ківаюць указальным пальцам.)
Абрусы, чапцы, Кашулі, Трапяткія Фартушкі, Як вясёлкі — Ручнікі. (Загінаюць па пальцу.)
Толькі хто б Мне мог сказаць,
Як жа іх Адтуль дастаць? (Разводзяць рукі ў бакі.)
К. Цвірка
Я пальчатку надзяваю
Я пальчатку надзяваю,
У яе не патрапляю. (Пагладжваюць па чарзе адной рукой другую, нібыта надзяваюць пальчаткі.)
Раз, два, тры, чатыры, пяць — (Загінаюць пальцы.)
Навучуся надзяваць.
Рэпка
Бабка з дзедкам цягнуць рэпку, (Пальцамі адной рукі цягнуць па чарзе за кончыкі пальцаў другой.)
Клічуць унучку,
А за ёй сабачку Жучку.
Потым кошку,
Следам мышку-малышку. (Аднайменнымі пальцамі абедзвюх рук дакранаюцца адзін да аднаго.)
Вось і выцягнута рэпка.
Яблыкі
Вялікі пальчык яблыкі трасе. (Пальцы сціскаюць у кулак, разгінаюць вялікі палец.)
Другі іх збірае. (Разгінаюць указальны палец.)
Трэці дадому іх нясе. (Разгінаюць сярэдні палец.)
Чацвёрты высыпае. (Разгінаюць безыменны палец.)
Самы маленькі — гарэза. (Разгінаюць мезенец.)
Усё, усё, усё з’ядае.
Градкі
Лады, лады, ладкі, Мы палолі градкі. (Робяць рухі, нібыта рвуць зелле.)
Мы палолі самі,
Сваімі рукамі. (Круцяць рукамі.)
Ад стараннай працы выраслі на градцы
Вось такія буракі, (Паказваюць іх памер дзвюма далонямі, нібыта трымаюць мячык.)
Вось такія агуркі, (Разводзяць шырока рукі.)
А капусты качаны — вось такой велічыні! (Паказваюць рукамі памер.)
Кот на печку пайшоў
Кот на печку пайшоў, (Пальцамі «крочаць».)
Гаршчок кашы знайшоў. (Робяць «гаршчок» з далоней.)
На печы калачы, (Далонямі «лепяць калачы».)
Як агонь гарачы. (Дзьмуць на далоні.)
Пернікі пякуцца,
Кату ў лапкі не даюцца. (Пагражаюць пальцамі.)
Сабака
(Правая далонь на рабро.Вялікі палец падняць уверх, указальны, сярэдні, безыменны — разам. Мезенец то апускаецца, то падымаецца — «брэша сабака»).
У сабакі востры нос, Ёсць і шыйка, ёсць і хвост.
Кот і мышы
Як аднойчы, вельмi рана,
Выйшла важна мыш на ганак. (Пальцамі «крочаць».)
I гаворыць: «Прызнаюся, Больш ката я не баюся!» (Ківаюць указальным пальцам.)
А. Старынчык
Світка з нітак
Каб купіў дзе вожык ніткі, (Пальцамі адной рукі цягнуць па чарзе за кончыкі пальцаў другой.)
А іголак мае шмат, (Пальцы выпростваюць і максімальна разводзяць.)
Зайку ён пашыў бы світку, («Шыюць» світку.)
Зайка быў бы вельмі рад. (Пляскаюць у далоні.)
С. Бестава
Крэсла
(Левая далонь — вертыкальна ўверх. Да яе ніжняй часткі прыстаўляецца кулак вялікім пальцам да сябе).
Ножкі, спінка і сядзенне — Вось вам крэсла на здзіўленне.
Дом
На палянцы стаіць дом, (Паказваюць далонямі домік.)
І да дома мы ідзём. (Рукамі робяць браму.)
Там браму адчыняем, (Пальцы сціскаюць у кулак, выконваюць павароты ўлева-ўправа.)
Усіх у госці запрашаем! (Выконваюць рукамі запрашаючыя рухі.)
Насякомыя
На гары, на гары
Мак таўкуць камары. (Стукаюць кулакамі адзін аб другі.)
Гэй, старайся ж, Талака, — (Ківаюць указальным пальцам.)
Будзе з маку мука! (Паказваюць далоні.)
Камарыкі Мак таўкуць — (Пляскаюць у далоні.)
З той мукі бліны спякуць. («Пякуць» бліны.)
К. Цвірка
Да нас вясна прыйшла
Прыйшла вясна да нас
— Цудоўны, дзіўны час. (Рукі выцягваюць наперад.)
За кветкамі пайшлі,
Вянок сабе сплялі! (Пальцамі рухаюць, быццам плятуць вянок.)
Радуюцца дарослыя і дзеці
(Выкананне рухаў па ўзоры: на кожны радок дзеці загінаюць палец, апошні радок — сціскаць і расціскаць кулак).
Хто яшчэ радуецца сонейку?
Радуецца дзядуля,
Радуецца бабуля,
Радуецца матуля,
Радуецца татачка,
Вельмі радуюся я.
Рада сонцу ўся сям’я!
Мая сям’я
Гэты пальчык — дзядуля,
Гэты пальчык — бабуля,
Гэты пальчык — татачка,
Гэты пальчык — матуля,
Гэты пальчык — я. (Па чарзе загінаюць пальцы.)
Трамвай
Граюць рэйкі: та-ра-рай!
Едзе новенькі трамвай. (Водзяць рабром далоні адной рукі па другой.)
Гру-гру-гру, — грукочуць рэйкі: (Стукаюць рабром далоні па стале.)
Едзе так трамвай старэнькі. (Пляскаюць у далоні.)
В. Бурлак
Жаваранак
Птушка, птушка, прылятай!
Вясну чырвоную зазывай! (Згінаюць і разгінаюць пальцы.)
Птушка крыльцамі махае,
Весяліць дзетак зазывае! (Паказваюць рухамі рук, як ляціць птушка.)
Хто жыве на дне ракі? (Пляскаюць у далоні.)
Акуні і шчупакі,
Краснапёрка, ёрш і карп.
Ёсць вугры і ёсць ляшчы,
І падводныя карчы,
І прабітыя мячы. (Загінаюць на абедзвюх руках пальцы па аднаму.)
Ціха, Таня, не пішчы! (Ківаюць указальным пальцам.)
А. Хадановіч
Ветлівасць
Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:
Дзякуем
Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!
Просім прабачэння
Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.
Радуемся
Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!
Жадаем
Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!
Імёны
Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.
Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.
Увесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, вершы і інш. Гэта робіцца з мэтай развіцця першапачатковых навыкаў разу- мення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія забаўлянкі, песенькі, лічылкі і г.д.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.
Фарміраванне гутарковага беларускага маўлення з дзецьмi мы вядзём па наступных на- прамках:
развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў роз- ных відах дзейнасці;
заняткi па развіццi беларускага маўлення;
самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей.
Так, пры навучаннi дашкольнікаў малодшага ўзросту выхавальнiкi асаблiвую ўвагу ўдзяляюць рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтыч- ных твораў), з дзецьмі сярэдняга ўзросту ажыццяўляюць навучанне прадуктыўнаму маўленню, г.зн. уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове (расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту). У адпаведнасці з вучэбнай праграмай з дзецьмi сярэдняга i старэйшага ўзросту адзін раз на тыдні праводзім заняткі па развіцці беларускага маўлення, на якіх выхавальнікі актыўна выкарыстоўваюць ды- дактычныя і народныя гульні, малыя формы фальклору, народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі і паданні, інсцэніруюць казкі, вершы і г.д.